Перайсці да зместу

Сіныйджу (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
2002
Плошча
  • 1 309 км²
Вышыня цэнтра
1 м
Насельніцтва
  • 359 341 чал. (2008)[1][2]
Часавы пояс
Сіныйджу на карце КНДР
Сіныйджу (горад) (Паўночная Карэя)
Сіныйджу (горад)
Сіныйджу (горад) (Паўночная Карэя)
Сіныйджу (горад)

Сіныйджу, Шынгішу (кар. 신의주시, 新義州市) — горад у КНДР, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Пхёнан-Пукто[3]. Частка горада ўваходзіць у спецыяльны адміністрацыйны рэгіён Сіныйджу, які быў створаны ў 2002 годзе як эксперымент па ўвядзенні ў краіне рынкавай эканомікі.

Геаграфічнае становішча

[правіць | правіць зыходнік]
Парк у цэнтры горада
Паўночнакарэйская берагавая ахова ў Сіныйджу

Знаходзіцца на адлегласці каля 4 кіламетраў ад вусця ракі Амнакан[3] (па якой праходзіць мяжа з КНР).

Вышыня горада над узроўнем мора — прыблізна адзін метр. Сярэдняя тэмпература — каля 9 °C.

Падчас японскага праўлення атрымаў статус буйнога паселішча. Размяшчаўся ў 11 кіламетрах на захад ад старога горада Ыйджу, ад якога і атрымаў сваю назву (Сіныйджу, гэта значыць «новы Ыйджу»). Стаў развівацца як порт, выкарыстоўваючы раку Амнакан для транспарціроўкі драўніны.

Пасля ��абудовы дамбы Супхен вышэй па цячэнні ракі тут атрымала развіццё хімічная прамысловасць.

Распачатая ў 1937 годзе вайна ў Кітаі прывяла да развіцця цяжкай прамысловасці на Карэйскім паўвостраве. Японскі канцэрн Ніціцу стварыў «заходнекарэйскі прамысловы раён» (Сіныйчжу — Пхеньян — Цынампха), для будаўніцтва ў якім прадпрыемстваў цяжкай прамысловасці праводзілі гвалтоўныя мабілізацыі рабочых[4].

Цяжкую шкоду нанесла паветраная бамбардзіроўка падчас Карэйскай вайны, але з тых часоў горад быў адноўлены. У заходняй гісторыі горад часта згадваецца, як месца падушанага савецкімі войскамі 23 лістапада 1945 года выступа мясцовых вучняў, якія пратэставалі супраць зняцця з працы дырэктара школы, пры гэтым было забіта каля 200 чалавек[5].

У сярэдзіне 1970-х гадоў горад з’яўляўся буйным цэнтрам лёгкай прамысловасці (тут дзейнічалі тэкстыльныя, абутковыя, швейныя і парфумерныя прадпрыемствы), машынабудавання, хімічнай (вытворчасць штучных валокнаў, пластмас і інш.), лесапільны і цэлюлозна-папяровай прамысловасці. Таксама тут мелася вытворчасць будаўнічых матэрыялаў і завод эмаляванага посуду[3].

Від на горад

З’яўляецца важным цэнтрам лёгкай прамысловасці ў КНДР.

Большая частка гандлю КНДР і КНР праходзіць праз Сіныйджу.

Чыгуначная станцыя Сіныйджу
Мост кітайска-карэйскага сяброўства і «Зламаны мост». Выгляд з боку Кітая.

Транспартны вузел[3]. Сіныйджу злучаны з кітайскім горадам Даньдун праз раку Амнакан мостам «кітайска-карэйскага сяброўства». Горад — канчатковы прыпынак на лініі чыгункі Гёнгуі (вядомы ў КНДР як П’ёнгуі), на якім пасажыры бесперасадачных вагонаў паведамленнем Пекін — Пхеньян праходзяць мытны кантроль.

Да Сіныйджу можна дабрацца з Пхеньяна па паветры, па чыгунцы або па аўтамабільнай дарозе.

У горадзе ёсць Сярэдняя школа Сіныйджу, Камерцыйная Сярэдняя школа Сіныйджу, Усходняя Сярэдняя школа, універсітэт лёгкай прамысловасці Сіныйджу, універсітэт медыцыны Сіныйджу і універсітэт адукацыі Сіныйджу.

«Манумент вызвалення» — мемарыял савецкім воінам, загінулым пры вызваленні Карэі ад японскай акупацыі[6].

Павільён Танггун, вадаспад і гарачыя ключы.

У горадзе выдаецца рэгіянальная газета «Пхёнбук ільба». Таксама Сіныйджу з’яўляецца адным з трох гарадоў, у якім праведзены доступ да паўночнакарэйскай IPTV-сістэмы «Манбан», якая адкрывае доступ да ўсіх чатырох тэлеканалаў і Цэнтральнага радыё, а таксама спецыяльным відэатэкам.

Зноскі

  1. http://data.un.org
  2. 2008 North Korean census
  3. а б в г Синыйджу // Большая Советская Энциклопедия. / под ред. А. М. Прохорова. 3-е изд. том 28. М., «Советская энциклопедия», 1976.
  4. История войны на Тихом океане (в пяти томах). Том II. Японо-китайская война / под общей редакцией Усами Сэйдзиро, Эгути Бокуро, Тояма Сигэки, Нохара Сиро и Мацусима Эйити (пер. с яп.) — М.: изд-во Иностранной литературы, 1957. стр.228-229
  5. The North Korean revolution, 1945—1950 — Google Books
  6. "В КНДР завершили реконструкцию крупнейшего мемориала советским воинам". 2019-09-01. Праверана 2020-01-02.
  • Шингишу // Шахта — Ь. — М. : Советская энциклопедия, 1933. — С. 412. — (Большая советская энциклопедия : [в 66 т.] / гл. ред. О. Ю. Шмидт ; 1926—1947, т. 62).